Усе навіны

Абаронца «Энергетыка-БДУ» Нурсеітаў: «У ЧБ больш магчымасцяў для развіцця, чым у Казахстане»

26 кастрычніка, 14:00

Казахстанскi абаронца «Энергетыка-БДУ» Таір Нурсеітаў распавёў пра адаптацыю да беларускага чэмпіянату.

– Трэнеры і партнёры дапамаглі хутка асвоіцца, за гэта я вельмі ўдзячны. У чэмпіянаце Беларусі ёсць свае плюсы: больш сілавой барацьбы і магчымасцей для развіцця. Для мяне добры вопыт – гуляць за межамі Казахстана. Асабліва ў такім клубе, дзе прарабляецца вялікая праца. Я люблю вялікія нагрузкі і сур'ёзныя мэты, каб стаць лепш. Дзякуй Усявышняму за такую магчымасць!

– Чэмпіянат набліжаецца да канца, а адставанне ад «Белшыны» скарацілася да пяці балаў. Рэальна адыграць?

– Мы сканцэнтраваны на сваёй гульні, будзем прытрымлівацца трэнерскіх установак і выконваць працу. Канешне, змагацца толькі за перамогі. Увесь калектыў заслугоўвае застацца ў вышэйшай лізе, – сказаў Нурсеітаў.