Усе навіны

Пастэкоглу набраў 26 ачкоў у сваіх першых 10 матчах у АПЛ – гэта рэкорд турніру

28 кастрычніка, 10:16

Учора, 27 кастрычніка, «Тотэнхэм» адолеў на выездзе «Крыстал Пэлас» у матчы 10-га тура чэмпіянату Англіі – 2:1.

Дзякуючы гэтаму лонданцы працягваюць лідзіраваць у турнірнай табліцы, маючы на 5 ачкоў больш, чым у «Манчэстэр Сіці», які ў нядзелю будзе гуляць супраць «МЮ».

26 ачкоў Энджа Пастэкоглу ў яго першых 10 матчах у АПЛ – гэта рэкорд турніру.

Да гэтага лідэрам быў Гус Хідынк, які ўзначаліўшы «Чэлсі» па ходзе сезона 2008/09 набраў 25 ачкоў за гэты ж адрэзак.

На трэцім месцы яшчэ два былыя трэнеры «Чэлсі» Маўрыцыа Сары і Карла Анчалоці – па 24 ачкі.