Усе навіны

Матч «Марсель» - «Ліён» адменены пасля нападу на аўтобус гасцей, падчас якога Гроса разбілі галаву

29 кастрычніка, 23:30

Матч 10-га тура Лігі 1 «Марсель»«Ліён» адменены.

Гэта адбылося пасля таго, як на аўтобус «Ліёна» напалі заўзятары (ВІДЭА). У выніку галоўнаму трэнеру Фабіа Гроса разбілі галаву, таксама пашкоджанні атрымалі іншыя прадстаўнікі персаналу і каманды.

«Мы ўлічылі меркаванне розных зацікаўленых бакоў і ацанілі траўмы розных супрацоўнікаў «Ліёна». Таксама мы прыслухаліся да меркавання клуба, які не жадае, каб матч адбыўся. Мы таксама прытрымліваліся пратакола, усталяванага LFP, які кажа, што калі гулец атрымлівае траўму, фізічную ці маральную, матч не павінен адбыцца. Было прынята рашэнне не пачынаць гульню», – гаворыцца ў заяве.

«Ліён» пасля 9 згуляных матчаў ідзе апошнім у Лізе 1 – 3 ачкі і нуль перамог.