Усе навіны

В. а. галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама» Чалмадзееў дыскваліфікаваны на шэсць матчаў

30 кастрычніка, 17:41

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама» Андрэй Чалмадзееў атрымаў шэсць матчаў дыскваліфікацыі і аштрафаваны на 10 базавых велічынь пасля матчу з «Энергетыкам-БДУ» ў 25 туры чэмпіянату Беларусі.

Трэнер брэсцкай каманды аштрафаваны па артыкуле 70-3 дысцыплінарнага кодэкса: «Наўмысны штуршок, здзейснены футбалістам або афіцыйнай асобай клуба (каманды), у афіцыйную асобу матчу да, падчас і пасля матчу караецца дыскваліфікацыяй на 6 (шэсць) матчаў і штрафам у памеры ад 10 да 100 базавых велічынь».