Усе навіны

Беларускі суддзя: «Наколькі ведаю, ва УЕФА не вельмі добра ўспрымаюць усе гэтыя рухі з ЧБ і РПЛ»

30 кастрычніка, 20:16

Беларускі суддзя на ўмовы ананімнасці распавёў Tribuna.com як да запрашэння беларускіх арбітраў у РПЛ ставяцца ва УЕФА.

– Вы бачыце плюсы ад беларуска-расейскага абмену суддзямі?

– Для РФС бачу адзіны плюс – пашырэнне геаграфіі працы арбітраў, калі іх футбол ізаляваны. Для АБФФ проста будзе ганарова ўсведамляць, што беларускія арбітры судзяць матчы чэмпіянату Расіі. Больш плюсаў для нашага боку няма.

– Для чаго наогул РФС ісці на такое супрацоўніцтва?

– У Еўропе распаўсюджаная такая практыка, калі краіны падпісваюць дамовы адзін з адным, абменьваюцца суддзямі. Расейцы таксама вырашылі так зрабіць. Але, мне здаецца, калі б не цяперашняя палітычная сітуацыя і ізаляцыя, то падобных крокаў не было б.

Мне цікава, як адрэагуюць ва УЕФА на ўсе гэтыя рухі цела, у тым ліку размовы аб аб'яднанні чэмпіянатаў. Наколькі ведаю, ва УЕФА, улічваючы палітычную сітуацыю, не вельмі добра ўсё гэта ўспрымаюць. Пытанне, ці не будзе потым яшчэ нейкіх санкцый праз абмены ў дачыненні да Беларусі, – сказаў суддзя.

Tribuna.com публікуе каментары спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.