Усе навіны

«Манчэстэр Сіці» – другі раз запар найлепшая каманда года па версіі France Football

31 кастрычніка, 00:48

Часопіс France Football аб'явіў пераможцаў у намінацыі найлепшай каманды па мужчынскім і жаночым футболе па выніках сезона 2022/23.

Найлепшым клубам сярод мужчын стаў «Манчэстэр Сіці», які выйграў АПЛ, Кубак Англіі і Лігу чэмпіёнаў. Для «гараджан» гэта другая запар перамога ў гэтай намінацыі.

Сярод жанчын найлепшай стала «Барселона». Каталонкі ў папярэдняй кампаніі выйгралі чэмпіянат Іспаніі і Лігу чэмпіёнаў.