Усе навіны

Ліянель Месі: «Не ўпэўнены, што парыжане захочуць, каб я прэзентаваў «Залаты мяч» на «Парк дэ Прэнс»

31 кастрычніка, 13:49

Нападаючы «Інтэра» Маямі Ліянэль Месі падзяліўся меркаваннем пра перыяд кар’еры ў «ПСЖ».

«Мая ка’ера ў Парыжы склалася не так, як я спадзяваўся, з розных прычынаў. Я пражыў у Парыжы два гады, і ў мяне тамака засталіся вельмі добрыя сябры.

Мне вельмі спадабаўся гэты горад. Маім сынам таксама, і ім было цяжка пакідаць яго, бо яны не хацелі пераязджаць. Яны хацелі застацца ў сваёй школе і са сваімі сябрамі.

Гэта неверагодны горад, у якім мне давялося крыху пажыць. Са спартыўнага пункта гледжання ўсё пайшло не так, як я спадзяваўся, але я памятаю ўсё добрае, што перажыў, і такіх момантаў было шмат».

Месі таксама спыталі аб магчымасці вярнуцца на «Парк дэ Прэнс», каб прадэманстраваць свой «Залаты мяч» заўзятарам «ПСЖ», на што ён з усмешкай адказаў:

«Не ўпэўнены, што парыжане захочуць, каб я прэзентаваў «Залаты мяч» на «Парк дэ Прэнс».