Усе навіны

У мінскага «Дынама» няма прэміяльных за вынікі матчаў – бонусы абяцаюць толькі за чэмпіёнства

31 кастрычніка, 19:21

Як удалося даведацца, нядаўна на працягу пары месяцаў у належны тэрмін на карткі гульцоў «Дынама» прыходзіла толькі частка зарплат. Аднак кіраўніцтва клуба мае намер закрыць усе «хвасты» у бліжэйшы час.

Што да памераў заробкаў, то, паводле нашых даных, некалькі чалавек у «Дынама» атрымліваюць на ўзроўні ліміту для «зборнікаў» (складае 18 тысяч рублёў з невялікім). Гэта капітан Сяргей Паліцевіч, Максім Швяцоў і форвард Уладзімір Хвашчынскі. Чарнагорскі легіянер Душан Бакіч мае каля васьмі тысяч долараў, што вышэй за ўсе ліміты – але ў «Дынама» сіламі Кавальчука бываюць асаблівыя гульцы. Аднак у большасці сваёй зарплата ў гульцоў не перавышае стандартнага ліміту (ён зараз складае 6,8 тысячы рублёў).

А вось прэміяльных за канкрэтныя матчы ў «Дынама» ў гэтым сезоне няма. Ёсць толькі абяцанні па выплаце пэўных бонусаў за дасягненне задачы на сезон – гэта значыць узяцця залатых медалёў. Пры гэтым невядома, пра якую суму ідзе размова.