Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Праз два дні перавага мiнскага «Дынама» над БАТЭ па гульні забудзецца. У гісторыі застанецца толькі параза»

2 лістапада, 23:11
1

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў паражэнне БАТЭ (0:1).

– Эмоцыі крыху ўлягліся. На жаль, саступілі. Футбол у выкананні абедзвюх каманд быў дастаткова цікавым і напружаным. У першым тайме мы мелі сур’ёзную перавагу па валоданні мячом і стварэнню галявых сітуацый. Досыць было сітуацый, з улікам нашай групы нападу, для таго, каб забіць. Гэтага не адбылося, у нейкай ступені нешанцаванне з нашага боку ці шанцаванне са боку суперніка, але не будзем на гэта спадзявацца – вязе заўсёды наймацнейшым. БАТЭ выйграў у гэтым матчы, таму шанцаванне было з іх боку.

У перапынку вялікіх карэкціровак я не рабіў з-за таго, што першы тайм быў дастаткова якасны па гульні, структуры, плане на матч, па стварэнні галявых сітуацый. Адзінае – не забілі. У другім тайме характар гульні не мяняўся да таго моманту, калі мы прапусцілі пасля дагулёўкі са стандарту.

Прайграваючы 0:1 сталі раскрывацца. З дапамогай замен і колькасці гульцоў у нападзе паспрабавалі выратаваць матч, і ў суперніка пачалі з’яўляцца свабодныя зоны ў нашай абароне, дзе ў БАТЭ дастаткова майстравітыя футбалісты групы атакі.

Ёсць шкадаванне ад канчатковага выніку. Калі ўзяць якасць гульні, то я ў цэлым задаволены, нават бы сказаў, што задаволены якасцю гульні і тым планам, які мы абралі і як мы яго рэалізоўвалі.

Адзінае – нерэалізацыя галявых сітуацый, але ў гэтым і заключаецца футбол: пройдзе два дні, і тая перавага, якую мы мелі над БАТЭ ў гульнявым плане, яна хутка забудзецца, а ў гісторыі застанецца толькі паражэнне з лікам 0:1.

Цяпер не час пасыпаць галаву попелам. Праз тры дні на чацвёрты ў нас наступная гульня, таму важна рыхтавацца.

Цяпер важна, каб хлопцы добра аднавіліся ў эмацыйным плане і разумелі, што ўжо вынік сённяшняга матча не вярнуць. Пасля бойкі кулакамі не махаюць.

Важна перамагаць у наступных матчах для таго, каб прыйсці да сваёй мэты.

— «Дынама» бліжэй да 60-й хвіліны пачало змяншаць тэм у плане стварэння момантаў. Чаму вы вырашылі выпусціць Свірэпу?

— Саша рыхтаваўся ў гэтым цыкле ў стартавы склад, але змяніў сваё рашэнне для таго, каб згуляць у тры цэнтральныя абаронцы. Зыходзячы з гэтага, у пазіцыі цэнтральных атакуючых паўабаронцаў з’явіліся Іван Бахар і Данііл Зорын, які раней ужо граў на гэтай пазіцыі. Я зрабіў стаўку на Ваню Бахара, бо мы вырашылі згуляць у два нападнікі. Саша добра рыхтаваўся, у яго былі добрыя паказчыкі ў гэтым мікрацыкле, ён заслужыў выхад на поле. Я хацеў асвяжыць сярэдзіну поля для таго, каб больш дастаўляць мяч у зону нападу на нашых двух нападаючых. Здымаць нападаючага з гульні не было ніякага сэнсу, таму што мы прайгравалі 0:1 і неабходна было захоўваць ціск на вароты суперніка, — сказаў Скрыпчанка.