Все новости

Вадзім Скрыпчанка: «З БАТЭ адзін з нямногіх матчаў, дзе мінскае «Дынама» не забіла»

3 лістапада, 00:13

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў хатнюю паразу БАТЭ (0:1).

«Дзве годныя каманды, зразумела, што БАТЭ – каманда з пэўным вопытам. Зразумела, што ў матчах БАТЭ супраць «Дынама» заўсёды ёсць падвышаны напал, заўсёды ёсць жаданне выйграць гэты матч адзін у аднаго. Гэта заўсёды прэстыжна, як бы ні выступала адна ці другая каманда.

Супрацьстаянне гэтых двух каманд, заўсёды надае нейкіх дадатковых імпульсаў. Таму, ну вядома, яшчэ раз паўтаруся, гэтае залатое правіла ў футболе такое, скажам, зразумелае для заўзятараў: не забіваеш ты, забіваюць табе.

Гэта адзін з нямногіх матчаў, дзе мы не забілі гол у гульні. Разумееце, у нас дастаткова высокая выніковасць у нападзе, але сёння проста ў нейкай ступені рэалізацыя падвяла», – сказаў Скрыпчанка.