Усе навіны

Экс-трэнер брэсцкага «Дынама» Лічка: «Беларускім клубам лепш гуляць у РПЛ, чым у еўракубках. Замест 1-2 тураў згуляюць 30»

3 лістапада, 14:19
3

Экс-галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Марцэл Лічка выказаўся наконт прапановы беларускім клубам згуляць у расійскім чэмпіянаце.

– Маглі б абгрунтаваць, чаму гэта добра для Беларусі?

– Я раней казаў, што не супраць гэтага. Гэта добра для беларускага футбола – яго ўзровень зараз крыху панізіўся. І калі б была магчымасць уключыць 1-2 каманды ў РПЛ – гэта было б добра, пры пэўных абставінах – напрыклад, неабходным бюджэце клубаў. Ёсць вялікая розніца ва ўзроўні канкурэнцыі ў РПЛ і ў Беларусі.

– З пункту гледжання канкурэнцыі як глядзеліся б беларусы ў РПЛ?

– Спачатку было б цяжка. Трэба было б памяняць цэлую каманду.

– Гэта значыць, гэта ўзровень барацьбы за выжыванне?

– Нажаль так. Сто адсоткаў. Нават у лідараў. Цяпер такая сітуацыя, што не ўпэўнены, што нават мінскае «Дынама» было ў сярэдзіне табліцы.

– Тое, што беларускія клубы гуляюць у еўракубках, не моцна дапамагае росту іх узроўню?

– Шчыра скажу – а хто добра гуляе ў еўракубках? Ніхто. Таму для іх, калі б адна-дзве каманды маглі б уключыцца ў расійскі футбол, гэта было б добра для разумення ўзроўню. Гэта магло б дапамагчы, стаць прыкладам.

– Што лепш для беларускіх клубаў – гуляць у еўракубках або гуляць у РПЛ?

– У еўракубках гуляеш адзін, максімум два туры. Тая каманда, якая б гуляла ў РПЛ, правяла б мінімум 30 тураў плюс Кубак. Гэта значыць, што каманда правяла б больш якасных гульняў з моцнымі супернікамі.

– Атрымліваецца, адказ відавочны – беларусам лепш гуляць у РПЛ, чым у еўракубках.

– Так, лепш у РПЛ, – адказаў Лічка.