Усе навіны

Месі пра еўрапейскі футбол: «Я не думаю, што вярнуся»

4 лістапада, 21:38

Ліянэль Месі выключыў магчымасць вярнуцца ў еўрапейскі футбол.

«Думаю, мой ад'езд з Эўропы канчатковы. Дзякуй Богу, у мяне быў шанец зрабіць дзіўную кар'еру. Я выйграў усё, што хацеў у Эўропе. Цяпер калі пераехаў у ЗША, то не думаю, што вярнуся.

Вядома, да канца жыцця я буду сумаваць па Лізе чэмпіёнаў і Ла Лізе - гэта былі асаблівыя матчы. Але я выкарыстоўваў гэты час па максімуме, няма ніякага расчаравання.

Я мог вярнуцца ў «Барселону», але гэтага не здарылася. Калі я пакідаў «ПСЖ», то першай думкай было вяртанне ў Каталонію. У каманду, дзе я гуляў і марыў завяршыць кар'еру. Але гэты варыянт быў немагчымы, таму мы абралі «Інтэр» Маямі.

Я дасягнуў усіх мэт, якія ставіў перад сабой», – сказаў Месі.