Усе навіны

Іранскаму «Сепахану» прысудзілі тэхнічную паразу і дыскваліфікацыю стадыёна за бюст Касема Сулеймані побач з полем

5 лістапада, 15:35

У дачыненні да іранскага «Сепахана» прымянілі шэраг санкцый за размяшчэнне бюст тэрарыста Касема Сулеймані побач з полем.

У кастрычніку саудаўскі «Аль-Іціхад» адмовіўся выходзіць на матч азіяцкай Лігі чэмпіёнаў, калі бюст не забяруць. Іранцы адмовіліся, пасля чаго саудаўская каманда паляцела дадому.

Фота: The Times of Israel

Як паведамляе Reuters, за гэты інцыдэнт «Сепахан» аштрафавалі на 200 тысяч даляраў, прысудзілі тэхнічную паразу з лікам 0:3, а таксама забаранілі гуляць на хатнім стадыёне.

У Іране Касема Сулеймані лічаць нацыянальным героем. Ён быў камандуючым спецпадраздзяленнем «Аль-Кудс», якое арганізоўвала тэрарыстычныя акты за межамі Ірана. У прыватнасці Сулеймані аказваў падтрымку ХАМАС і «Хезбалле», а таксама прыняў удзел у грамадзянскай вайне ў Сірыі на баку Расіі.

У 2020 годзе іранскі тэрарыст быў ліквідаваны ў выніку мэтанакіраванага авіяўдару ВПС ЗША па міжнародным аэрапорце Багдаду.