Усе навіны

Аляксей Бага: «Шахцёр» жыве па шляху самурая»

5 лістапада, 21:05

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем аб гэтым сезоне.

– У любым выпадку я займаюся любiмай справай. Падабаецца сустракацца з футбалістамі на базе і праводзіць трэніроўкі. Вядома, калі ты змагаешся за тытул – гэта адно. Але мы сутыкнуліся з іншай сітуацыяй. Цяпер мы жывем па шляху самурая. Самае галоўнае – пераадолець гэты сезон з найменшымі стратамі.

У мяне ёсць дзейны кантракт з клубам і ён ніяк не адбіваецца на санкцыях у адрас нашай каманды. Матывацыя была пасля гэтага адна – выбрацца з мінусу і набраць як мага больш ачкоў. Ды і хлопцаў маладых падцягнуць для нашай моладзевай ці нацыянальнай зборных, – сказаў Бага.