Усе навіны

Лаўтара Марцінес стаў найлепшым бамбардзірам Серыі А сезона-2023/24

27 траўня, 13:50

Серыя А ўзнагародзіла форварда «Інтэра» Лаўтара Марцінеса за рэзультатыўнасць у бягучым сезоне, нягледзячы на тое, што ў чэмпіянаце не дайграны адзін матч.

Аргентынец забіў 24 галы. Лаўтара быў прызнаны найлепшым бамбардзірам сезона, на матчы супраць «Вероны», у якім ён не ўдзельнічаў, футбалісту ўручылі адпаведны прыз.

Марцінес апярэдзіў форварда «Ювентуса» Душана Улаховіча на 8 галоў.

2 чэрвеня адбудзецца апошні матч сезона паміж «Аталантай» і «Фіярэнцінай». У лепшага бамбардзіра «Фіярэнціны» Нікаласа Гансалеса 11 галоў у чэмпіянаце, а ў Джанлукі Скамакі з «Аталанты» – 12 мячоў.