Усе навіны

Біёнчык пасля 0:2 ад «Нёмана»: «У «Славіі» няма жадання і страсці. Упершыню за сваю практыку сустракаю падобную сітуацыю»

5 лістапада, 22:10
4

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёманам» (0:2).

– Не думаю, што фізічны фактар адыграў сваю ролю, нават перакананы ў гэтым. Фізічна мы добра гатовы. Гродна – добрая каманда, у якой кожны футбаліст ведае сваю ролю, стараецца. Нажаль, мы сёння не ўбачылі гэтыя фактары ў нашым выкананні.

Магчыма, паўплывала няпланавая замена Іванова. Пачатак матча развіваўся дастаткова добра. Наконт пытання аб фізічным стане, то мы былі добра гатовы. Пытанне жадання і матывацыі – бясспрэчны факт. У суперніка было больш жадання, страсці, матывацыі і агню.

– Ці адбіваецца на матывацыі каманды аддаленне ад трэцяга месца?

– Ёсць наступны год, ёсць кантракты на наступны год. Футбаліст на кожнай гульні і трэніроўцы павінен паказваць сваю заможнасцю, а ў нас, нажаль, мы бачым сёння недастатковую агрэсію ў матчы, няма жадання і страсці. Упершыню за сваю практыку сустракаю падобную сітуацыю, такога кшталту рэакцыю [каманды] у цэлым. Гэта не ўсіх датычыцца, але я сустракаю такое ўпершыню. Будзем рэагаваць і рашаць, прымаць непапулярныя рашэнні. Супернік нам паказаў, што трэба быць матываваным, трэба мець страсць і жаданне. Трэба разумець, дзе ты будзеш далей, а складваецца ўражанне, што паўкаманды ветэранаў, якія заканчваюць з футболам.

– Трэнер суперніка назваў «Славію» адной з самых арганізаваных каманд чэмпіянату, і на выніку матчу адбіваецца, што ў Гродне ёсць гульцы, якія індывідуальна вельмі моцныя. Ці так гэта?

– І гэта мае месца быць. Арганізацыя гульні каманды на тое і патрэбна, каб кампенсаваць майстэрства. Але, паўтаруся, калі няма жадання, гульцы цалкам не выкладваюцца, дазваляюць сабе дзесьці не дабегчы, губляюць мячы... У выніку атрымліваюцца такога кшталту сітуацыі, якія прыводзяць да другога гола, калі мы вырашаем, што трэба гуляць назад, а не наперад, – сказаў Бiёнчык.

Паказаць яшчэ 4