Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Не магу сказаць, што ў зборнай пры Алосе нешта кардынальна змянілася»

6 лістапада, 14:17

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч выказаўся наконт зборнай Беларусі пры Карласе Алосе.

– Як на ваш погляд змяняецца нацыянальная зборная?

– Я б не сказаў, што нешта мяняецца. Вынікі добрыя, але я скажу, што пры Кандрацьеве з Косава і Ізраілем таксама добра гулялі. І зараз гэтак жа гуляюць.

Самае галоўнае, што, магчыма, псіхалагічны момант з'явіўся, што 3:3 згулялі са Швейцарыяй. Не магу сказаць, што нешта кардынальна змянілася, пакуль трэба час, – сказаў Кавалевіч.