Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Задаволены, што мінскае «Дынама» добра спрацавала, дамагліся максімальнага выніку»

6 лістапада, 20:03
6

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў перамогу над берасцейскім «Дынама» (3:1).

– Атрымаўся цікавы матч. Абедзве каманды прадэманстравалі добрую зараджанасць на гэтую гульню. На брэсцкае «Дынама» прыходзяць гледачы і заўзеюць апантана і шчыра. Мы разумелі, што матч будзе для нас няпростым. У цэлым ён такім і атрымаўся.

Задаволены, што каманда вельмі добра спрацавала і мы дамагліся максімальнага выніку, але я разумеў, што гэта было зрабіць няпроста з-за тых фактараў, якія пералічыў: антураж, заўзятары, плюс сам супернік выглядае цяпер досыць цікава. У іх ёсць вопытныя хлопцы ў сярэдзіне поля, якія ўмею абыходзіцца з мячом, на лязо знаходзіцца Міхаіл Гардзяйчук, які таксама ўмее рэалізоўваць моманты. Вядома, пры падрыхтоўцы да матчу мы ўсе гэтыя фактары ўлічвалі, аналізавалі каманду суперніка для таго, каб у каманды – суперніка мінімізаваць атакуючы патэнцыял. Гульня склалася такім чынам, што зусім небяспечных момантаў не было каля нашай брамы: былі небяспекі, было трывожна, але сёння хлопцы выдатна спрацавалі. Я вельмі задаволены арганізацыяй агульнакамандных дзеянняў у абароне, атакуючым патэнцыялам з пункту гледжання рэалізацыі і выканальніцкага майстэрства. Усе галы, якія мы забілі – яны не былі спантаннымі, па выкананні яны вельмі добра глядзеліся. Вельмі задаволены атмасферай на стадыёне, якая дазволіла сёння адчуваць пэўнае свята футбола. Ідзем далей.

Чым менш застаецца матчаў да канца чэмпіянату – тым напал узрастае. Вельмі цікавая барацьба ў розных частках табліцы. Усюды ёсць матывацыя ў каманд, таму мы ніякім чынам не зніжаем да сябе патрабаванні. Каманда ў нас дасведчаная і хлопцы ўсё выдатна разумеюць. Трэба рыхтавацца да наступных матчаў. Дзякуй Брэсту за прыём, дзякуй футбалістам абедзвюх каманд за добры матч. Сама гульня мне спадабалася.

– Сёння вы памянялі фармацыю ў атацы ў параўнанні з папярэднім матчам. З чым было звязана такое рашэнне?

– Перастраенне было звязана з тым, што ў берасцейскага «Дынама» трохкутнік у сярэдзіне поля дастаткова добра дзейнічае. Падчас трэніроўкі мы змадэлявалі схему 4-4-2, пасля гэтага я прыняў рашэнне перайсці на гульню 4-3-3, каб захаваць роўнасць у сярэдзіне поля. «Дынама» Брэст гуляе праз трох цэнтральных паўабаронцаў. Першапачаткова мы спрацавалі 4-3-3, але потым перабудаваліся на 4-3-2-1 – ужо па сітуацыі, калі Антон Пуціла выйшаў і дапамог нам ледзь-ледзь прытрымаць мяч у сярэдзіне поля і адсунуць гульню ад сваёй брамы. Ён умее гэта рабіць: кіраваць рытмам і тэмпам. Ён вельмі добра з гэтым справіўся, – сказаў Скрыпчанка.