Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Калі ёсць нейкія непаразуменні ў калектыве, то мы выказваем іх адзiн аднаму ў вочы»

7 лістапада, 13:39

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі падзяліўся меркаваннем аб эмацыйным стане каманды.

– Калі ёсць нейкія непаразуменні ў калектыве, то мы выказваем іх адзін аднаму ў вочы. Тут увогуле ніякіх праблем няма.

У нас добрая атмасфера ў раздзявальні. Да нас часам на трэніроўкі прыходзяць заўзятары і яны задаволены тым, што ў нас адбываецца.

Хлопцы шмат часу разам правялі. Ужо які раз мы гуляем з трэцяга дня на чацвёрты. Адпаведна, увесь час перасякаемся на базе. У Венгрыі правялі два месяцы. Таму так яскрава хлопцы эмоцыі і праяўляюць, – сказаў Альшэўскі.