Усе навіны
Photo

Пастэкоглу – найлепшы трэнер месяца ў АПЛ у трэці раз запар, гэта чацвёрты падобны выпадак у гісторыі

10 лістапада, 16:35

Галоўны трэнер «Тотэнхэма» Эндж Пастэкоглу перамог у намінацыі найлепшага сярод сваіх калег у АПЛ па выніках кастрычніка.

Лонданцы атрымалі 3 перамогі ў 3 матчах з агульным лікам 5:1.

Пастэкоглу атрымаў узнагароду найлепшаму трэнеру месяца АПЛ у трэці раз запар. Раней гэта ўдавалася толькі тром трэнерам: Юргену Клопу (лістапад 2019-га – студзень 2020-га), Пепу Гвардыёле (верасень – снежань 2017-га), Антоніа Контэ (кастрычнік – снежань 2016-га).