Усе навіны

40-гадовы Панкратаў стаў самым узроставым варатаром у гісторыі ЧБ, які ўзяў пенальці

11 лістапада, 20:37
1

Галкіпер «Слуцка» Барыс Панкратаў стаў самым узроставым варатаром у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі, які ўзяў пенальці. Здарылася гэта 11 лістапада ў матчы 28-га тура вышэйшай лігі супраць «Нёмана».

Зрабіў ён гэта ва ўзросце 40 год 10 месяцаў 12 дзён.

Раней самым узроставым варатаром, які адбіў адзінаццаціметровы, з'яўляўся галкіпер «Славіі» Міхаіл Бараноўскі (38 гадоў 8 месяцаў 28 дзён) у 2021 годзе.