Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Дзеля заўзятараў перамагаем»

11 лістапада, 23:19

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Смаргонню» (7:0).

– Заслужаная перамога. Прыгожыя галы. Вельмі рады, што ў такое дрэннае надвор'е прыйшлі балельшчыкі нас падтрымаць. Спадзяюся, мы даставілі сённяшняй гульнёй ім задавальненне. Бо найперш дзеля іх мы ўсё гэта і робім. У першым крузе мы гэтай камандзе саступілі. Цяпер было важна абгуляць іх і з пункту гледжання турнірнай табліцы, і з пункту гледжання пэўнага рэваншу.

– Здавалася, што ў момантах каманда выключалася, але калі ўключалася, то спыніць іх было немагчыма. Ці так гэта?

– Не, гэта не так. Каманда на працягу ўсяго матча была ў гульні. Паказчык – забітыя мячы і шматлікія моманты. Вельмі задаволены хлопцамі. Асабліва падрыхтоўкай і настроем іх перад матчам. Гульцы выдатна разумелі важнасць паядынку і не дапусцілі пры выхадзе на поле ніякай недаацэнкі.

– Не гледзячы на забітыя мячы, ці былі моманты, якімі вы засталіся незадаволеныя?

– Не было, – сказаў Скрыпчанка.