Усе навіны

Намстаршынi АБФФ Васілевіч: «Не больш за 5 арбітраў з Беларусі змогуць працаваць у Расіі. Можа быць, у Д2»

13 лістапада, 16:20

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч расказаў, колькі беларускіх арбітраў змогуць працаваць у расійскіх чэмпіянатах.

– Як толькі РФС расцэніць патрэбным запрасіць нашых арбітраў для абслугоўвання матчаў пад сваёй эгідай, а гэта не толькі РПЛ, а, можа быць, і ФНЛ (старая назва Д2 Расii – Tribuna.com), мы будзем гатовыя.

У нас ёсць унутраныя крытэрыi. Абслугоўваць матчы змогуць не больш за пяць арбітраў. Гэта не толькі суддзі з міжнародным досведам, але і нашы перспектыўныя, якіх мы хуткім часам плануем прыцягваць да абслугоўвання міжнародных матчаў. Верагодней за ўсё, яны змогуць працаваць у наступным годзе, – сказаў Васілевіч.