Усе навіны

Валерый Грамыка: «Выклік у зборную Беларусі – гэта заўсёды прыемна і заўсёды хочацца гуляць за сваю краіну»

14 лістапада, 19:17

Паўабаронца зборнай Беларусі Валерый Грамыка падзяліўся меркаваннем аб выступленні за каманду.

– Пачаўся збор нацыянальнай каманды. З якім настроем рыхтуецеся да найбліжэйшых супернікаў?

– Я толькі ўчора ўвечары прыляцеў, таму для мяне гэта першая трэніроўка. Выклік у зборную – гэта заўсёды прыемна і заўсёды хочацца гуляць за сваю краіну. Таму я з прыемнасцю сюды прыязджаю. У калектыве атмасфера класная, трэніроўка таксама была вельмі атмасфернай

– Наперадзе матчы з Косава і Андорай. Ці ідзе нейкая асаблівая падрыхтоўка трэнерскім штабам да гэтых матчаў? Што можаш расказаць пра супернікаў, з якімі зборная ўжо гуляла?

– Не ведаю, што сказаць пра іх. Я не гуляў ні з Косава, ні з Андорай, таму можна ў прынцыпе адзначыць, што роўныя супернікі, калі можна так сказаць. На гульні настроены аптымістычна і будзем імкнуцца выйграць. Па-іншаму ніяк: калі ты не хочаш перамагаць, то няма сэнсу выходзіць на поле, – сказаў Грамыка.