Усе навіны

Гол Пасевіча дапамог «Уфе» абгуляць «Радзіму-2» у расійскім Д3

5 траўня, 16:42

5 мая «Уфа» беларускіх футбалістаў Рамана Пасевіча і Арцёма Гурэнкі дома перамагла «Радзіму-2» у расійскім Д3.

Пасевіч правёў на полі ўвесь матч. На 12-й хвіліне адкрыў лік. На 33-й хвіліне футбаліст не рэалізаваў пенальці.

Таксама з першых хвілін на поле выйшаў Гурэнка, ён быў заменены на 69-й хвіліне сустрэчы.

«Уфа» мае ў актыве 20 ачкоў і паднялася на першае месца ў турнірнай табліцы. Раней Пасевіч быў прызнаны найлепшым гульцом каманды ў красавіку.