Усе навіны

Толькі Раналду набраў больш ачкоў, чым Доўбік, па сістэме «гол+пас» у дэбютным сезоне Ла Лігі ў XXI стагоддзі

25 траўня, 15:10

Форвард «Жыроны» Арцём Доўбік забіў 24 галы і зрабіў 8 асістаў у сваім дэбютным сезоне ў Ла Лізе (36 матчаў).

26-гадовы ўкраінец стаў другім лепшым у XXI стагоддзі дэбютантам чэмпіянату Іспаніі па колькасці ачкоў па сістэме «гол + пас» – 32 (24 +8).

Найлепшы дэбют выдаў толькі Крышцiяну Раналду ў складзе «Рэала» ў сезоне 2009/10 – 35 (26+9).

У топ-10 таксама ўвайшлі Луіс Суарэс з «Барселоны» у кампаніі 2014/15 (16+16), Роберт Левандоўскі з «Барселоны» (23+7, 2022/23), Радамель Фалькао з «Атлетыка» (24+4, 2011/12), Гарэт Бэйл з «Рэала» (13+15, 2013/14), Руд ван Ністэлрой з «Рэала» (25+2, 2006/07), Дыега Форлан з «Вільярэала» (25+1, 2004 /05), Хаўер Савіёла з «Барселоны» (17+9, 2001/02) і Хамес Радрыгес з «Рэала» (13+13, 2014/15).