Усе навіны

Дыега Сімяонэ: «Хацеў бы бачыць сваім пераемнікам у «Атлетыка» Клоппа, Анчалоці ці Пачэціна»

14 лістапада, 23:46

Галоўны трэнер «Атлетыка» Дыега Сімяонэ назваў трох трэнераў, якіх хацеў бы бачыць сваімі пераемнікамі ў мадрыдскім клубе.

«Гэта павінен быць нехта з найлепшых. Юрген Клоп, Карла Анчалоці, Маўрысіа Пачэціна… Гэта тыя трэнеры, якіх я хацеў бы бачыць у «Атлетыка.

У мяне вельмі добрыя адносіны з Анчалоці. Я з ім не сябрую, але ў нас добрыя адносіны. Павага – вось гэтае слова», – сказаў Сімяонэ.

53-гадовы аргентынец нядаўна падоўжыў кантракт з «Атлетыка» да 30 чэрвеня 2027 года. Ён трэніруе каманду з 2011-га.