Усе навіны

Кіраўнік «Арсенала» Меляшкевіч: «Думаю, што праз год мы будзем гуляць у Дзяржынску»

15 лістапада, 10:03

Кіраўнік «Арсенала» (Д2) Аляксей Меляшкевіч распавёў аб пачатку будаўніцтва стадыёна ў Дзяржынску.

– Зразумела, што нам хацелася б гуляць у Дзяржынску. Вельмі шмат людзей хадзіла б, дзяцей у тым ліку, бо некаторыя заўзятары па нейкіх прычынах не даязджаюць у сталіцу. Але гэта нашыя рэаліі, прымаем сітуацыю як ёсць. Рухі нейкія пайшлі па стадыёне. Таму, думаю, што праз год мы будзем гуляць у Дзяржынску.

– Гэта значыць не бліжэйшы сезон, а праз адзін?

– Гарантаваць нічога не магу. Можа, і наступны сезон крыху зачапім. У любым выпадку хуткім часам усё роўна мы ад гэтага нікуды не падзенемся. Ведаю толькі, што праца вядзецца вялікая. І ўжо гатовы праект, ён прайшоў экспертызу, зараз будзе пачынацца будаўніцтва, – сказаў Меляшкевіч.