Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Перамога над Андорай для зборнай Беларусі будзе цяжкай»

16 лістапада, 16:52
1

Журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся чаканнямі ад матча зборных Беларусі і Андоры.

– Няма ніякіх сумневаў, што зборная Беларусі тут з'яўляецца фаварытам. Зборная Беларусі даб'ецца перамогі. Мне здаецца, гэта магчыма. Перамога будзе цяжкая. У любым выпадку, ніхто лёгка гэтую зборную Андоры не закатае, ні пад які асфальт, проста для гэтага няма рэсурсу.

Але на перамогу можна згуляць. Можа быць, на мінімальную 1:0 ці на 2:0. Магчыма, зборная Беларусі нават прапусціць, хто ведае. Мне здаецца, што ў бліжэйшую суботу гэта будзе поспех, – сказаў Хадасевіч.