Усе навіны

«Чэлсі» прызначыў новага фінансавага дырэктара, які раней працаваў у «Мілане», «МЮ» і «Барсе»

16 лістапада, 19:38

«Чэлсі» абвясціў пра прызначэнне датчаніна Каспера Стылсвіга на пасаду фінансавага дырэктара.

51-гадовы спецыяліст з 2019 года займаў аналагічную пасаду ў «Мілане», дзе кіраваў камерцыйнай трансфармацыяй клуба і змог вярнуць яго да прыбытковасці.

Да 4-гадовага перыяду ў «Мілане» Стылсвіг працаваў фінансавым дырэктарам «Фулхэма», а 2008-га па 2016-ы год кіраваў аддзелам глабальнага спонсарства «Манчэстэр Юнайтэд». Пачынаў сваю футбольную кар'еру ў менеджменце «Барселоны».

«Я рады далучыцца да «Чэлсі» ў вельмі цікавы для клуба час. З нецярпеннем чакаю пачатку працы з таленавітымі калегамі ў складзе каманды сусветнага ўзроўню, якая створана ў «Чэлсі», – сказаў Стылсвіг.