Усе навіны

Мальдзіні можа стаць новым спортдырэктарам «МЮ»

17 лістапада, 13:23

Новы ўладальнік 25% акцый «Манчэстэр Юнайтэд» сэр Джым Рэткліф будзе прытрымлівацца парад сэра Алекса Фергюсана, калі будзе праводзіць рэформу ў клубе.

Гэта можа прывесці да запрашэння на пасаду спартыўнага дырэктара Дугі Фрыдмана, які зараз працуе ў «Крыстал Пэлас». Ён стары таварыш Фергюсана.

Але ў Рэткліфа ёсць яшчэ некалькі кандыдатаў – былы кіраўнік аддзела рэкрутынгу «Тотэнхэма» Пол Мітчэл, Лі Кангертан з «Аталанты», былыя дырэктары «Мілана» Паола Мальдзіні і Рыкі Масара, а таксама Андрэа Берта з «Атлетыка».

Цяпер пасаду спартыўнага дырэктара «МЮ» займае Джон Мерта.

Продаж 25% акцый «МЮ» Рэткліфу будзе завершана ў найбліжэйшыя тыдні.