Усе навіны

Зняцце 10 ачкоў з «Эвертана» звязана з трансферам Рышарлісана ў «Тотэнхэм»

22 лістапада, 14:41
1

Пакаранне «Эвертана» здыманнем 10 ачкоў у АПЛ за парушэнне правілаў фінансавага фэйр-плэй мае дачыненне да пераходу бразільскага форварда Рышарлісана ў «Тотэнхэм», паведамляе Sport Bible.

Па даных камісіі, якая расследавала фінансавыя справы клуба, страты клуба дасягнулі адзнакі ў 124.5 млн фунтаў, што перавысіла лімітавы парог у 105 мільёнаў.

Рышарлісан перайшоў у «Тотэнхэм» у ліпені 2022 года. Сума трансферу бразільца склала 50 мільёнаў фунтаў+бонусы, дзякуючы якім клуб мог зарабіць яшчэ да 10 мільёнаў. Фінальная сума магла скласці 60 мільёнаў фунтаў.

Пры гэтым у клубе планавалася атрымаць за гульца не менш за 80 мільёнаў фунтаў. Менавіта гэта, лічаць у «Эвертан», прывяло да праблем пры вылічэнні даходнасці і стабільнасці клуба - паказчыка, які прымаецца да ўвагі пры вызначэнні адпаведнасці фінансавым крытэрам.

Сыход Рышарлісана і траўмы некалькіх гульцоў у клубе бачаць прычыну таго, што каманда заняла толькі 17 месца. Страта кожнага месца ў табліцы АПЛ - гэта страта сумы ў 2,1 млн фунтаў.

Раней стала вядома, што з «Эвертана» могуць зняць яшчэ 9 ачкоў і што страта ачкоў пагражае і «Тотэнхэм».