Усе навіны

У вінгера «Лацыа» Дзаканьі скралі каштоўныя рэчы на суму каля 70 тысяч еўра

22 лістапада, 23:04

Вінгер «Лацыа» Матыя Дзаканьі стаў ахвярай рабавання. У яго скралі каштоўныя рэчы на суму каля 70 тысяч еўра.

Увечары 20 лістапада лістапада злодзеі трапілі ў дом футбаліста ў Рыме і выкралі ювелірныя ўпрыгажэнні, адзенне і кашалёк Дзаканьі. Агульная сума скрадзеных рэчаў ацэньваецца прыкладна ў 70 тысяч еўра.

Злачынцам удалося трапіць у пустую хату, бо ў той час Матыя з'ехаў за жонкай і сынам. Італьянская паліцыя пачала ўжо расследаванне справы.

У апошні час у Італіі абкрадалі і іншых футбалістаў – Мойзэ Кіна з «Ювентуса», Крыса Смолінга («Рома») і Пётра Зялінскага («Напалі»).