Усе навіны

Расiйскія арбітры будуць працаваць на матчах ЧБ («РБ Спорт»)

23 лістапада, 22:05
1

Сталі вядомы падрабязнасці абмену арбітраў паміж чэмпіянатам Беларусі і РПЛ. Па дадзеных «РБ Спорт», РПЛ будзе абменьвацца арбітрамі з федэрацыямі футбола Беларусі, Катара і Саудаўскай Аравіі.

Яны будуць працаваць мінімум на чатырох матчаў нацыянальных чэмпіянатаў на працягу аднаго сезона.

Па дадзеных крыніцы, дамоўленасць дасягнута на два сезоны – гэты і наступны.

Расiйскім арбітрам, якія будуць судзіць матчы ў Беларусі, Катары і Саудаўскай Аравіі, плаціць будзе РФС – як і беларускім арбітрам, якія будуць судзіць матчы РПЛ.

Арбітрам з Катара і Саудаўскай Аравіі будуць плаціць мясцовыя федэрацыі.