Усе навіны

Экс-арбітр з Расіі Ягораў: «Як беларусы могуць судзіць РПЛ, калі мы іх прыязджаем вучыць? «Сур'ёзныя» хлопцы»

24 лістапада, 22:42
2

Былы арбітр ФІФА, расiянiн Ігар Ягораў адрэагаваў на тое, што беларускія арбітры будуць працаваць у чэмпіянатах Расіі.

– Выдатна! Клубы РПЛ плацяць грошы, замаўляюць музыку. Ну, няхай будуць замежнікі.

– Які ўзровень судзейства ў Саудаўскай Аравіі?

– Нават уявіць не магу. Ніколі не бачыў нікога адтуль ні на адным міжнародным форуме.

– А як судзяць беларусы?

– Ну вось як яны могуць судзіць, калі мы іх прыязджаем туды вучыць? Таксама «сур'ёзныя» хлопцы, – сказаў Ягораў.