Усе навіны

«Іслач» не прайграе ўжо 7 матчаў запар

25 лістапада, 15:13

Перамога «Іслачы» ў матчы 29-га тура вышэйшай лігі супраць «Энергетыка-БДУ» (3:2) павялічыла серыю без параз да 7 матчаў. Апошні раз «Іслач» прайгравала ў верасні «Славіі» (1:2).

Серыя перамог для «ваўкоў» на дадзены момант доўжыцца ўжо 3 гульні. У папярэдніх турах «Іслач» абыгрывала «Шахцёр» (2:1) і «Гомель» (2:0).

Таксама варта адзначыць, што за апошнія 6 матчаў «Іслач» тройчы саступала ў ліку, але адыгрывалася і перамагала – у матчах супраць БАТЭ, «Шахцёра» і «Энергетыка-БДУ».