Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Адно месца ў заяўцы засталося для маладога футбаліста. Хацелі ўзяць гульца з дубля, але ў іх заўтра важная гульня»

25 лістапада, 21:11

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пасля матчу з «Мінскам» (1:0) распавёў пра прычыны адсутнасці Эванса Менсы ў заяўцы на сустрэчу.

– Чаму не было Менсы, хоць заставалася адно месца ў заяўцы?

– Добрае пытанне. Не хочацца вас журыць, але, напэўна, вы не зусім правілы ведаеце. Адно месца ў заяўцы заставалася выключна для маладога хлопца – дарослага футбаліста заявіць не маглі.

Эванс не трапіў у лік заяўленых дарослых футбалістаў толькі з-за гульнявых прычын. А «закрываць» заяўку гульцом дубля была думка, але ў іх заўтра важная гульня, таму не бралі. Так што толькі па гэтых прычынах, – сказаў Молаш.