Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Абавязаны былі як заўгодна гэты мяч забіць і выйграць»

25 лістапада, 21:52

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў зыход матчу з «Мінскам» (1:0) у 29-м туры вышэйшай лізе.

– З перамогай усіх нашых заўзятараў! Калі хто не ў курсе, мы вельмі даўно, недазваляльна доўга не выйгравалі дома. Таму проста абавязаныя былі як заўгодна гэты мяч забіць і выйграць, каб аддаць даніну павагі нашым заўзятарам. Яны нас падтрымлівалі на працягу ўсяго года і дома, і на выездзе.

Другі момант – за ўсе два гады маёй працы ў «Тарпеда», мы ні разу не абыгралі футбольны клуб «Мінск». Гэта, скажам так, быў для нас стымул. У першым крузе з імі такая няўдалая гульня – цяпер трэба было перамагаць.

Трэці момант – абавязвала турнірная табліца. У такіх гульнях каманда расце, вучыцца здабываць ачкі ў няпростых умовах. Гэта дарагога каштуе, – сказаў Молаш.