Усе навіны

Мінскае «Дынама» ўпершыню з 2005 года прадставіць Беларусь у Лізе чэмпіёнаў

26 лістапада, 15:34
2

Мінскае «Дынама» заваявала тытул чэмпіёна Беларусі сезона-2023.

Такім чынам, клуб згуляе ў 1-м адборачным раундзе Лігі чэмпіёнаў сезона-2024/25.

Папярэдні раз сталічная каманда ўдзельнічала ў кваліфікацыі ЛЧ у сезоне-2005/06. Тады «Дынама» ў першым раундзе саступіла кiпрскаму «Анартосісу» (1:1, 0:1).

Усяго ў адборачнай стадыі турніру «Дынама» правяло 12 матчаў, у якіх атрымала тры перамогі, пяць разоў згуляла ўнічыю і пацярпела тры паражэнні.