Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Гаворка не ішла пра тое, што мы выходзім біцца за чэмпіёнства. Мы разглядалі матч як асобны бой».

26 лістапада, 20:30
2

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка расказаў, як настройваў каманду на матч супраць «Белшыны» (4:0), які прынёс клубу чэмпіёнства вышэйшай лігі.

– Галоўнай задачай, мусіць, было не думаць пра чэмпіёнства падчас і да гульні?

– Нічога забіваць у галаву з нагоды чэмпіёнства не прыйшлося. Каманда заўсёды павінна адчуваць энергетыку трэнера, а калі ад трэнера гэтая энергетыка зыходзіць, то яна перадаецца і гульцам. У нас вельмі баяздольны і амбіцыйны калектыў.

Тут важна было не тое каб перагнуць з устаноўкай, а знайсці правільныя словы, якія б надалі імпульсу футбалістам. Прызнаюся шчыра, гаворка не ішла пра тое, што, маўляў, мы выходзім біцца за чэмпіёнства. Гаворка ішла пра перамогу, пра заваяванне трох ачкоў супраць каманды, якая таксама моцна матываваная, бо яны вядуць актыўную барацьбу за выжыванне. Таму матч мы разглядалі як асобны бой. Хлопцы справіліся са сваёй задачай і выйгралі матч.

Ну калі казаць пра турнірную табліцу, то мы разумелі, што ў выпадку перамогі мы станем чэмпіёнамі і не будзем залежаць ад выніку «Нёмана». Добра, што мы гэта не адклалі і перамаглі сёння. Як па гульні, так і па створаных і рэалізаваных момантах. Суперніку жадаю ўдачы, таму што ім яшчэ трэба згуляць адзін матч у такой няпростай сітуацыі. Але, як кажуць, у нас іншыя эмоцыі і іншыя інтарэсы, – сказаў Скрыпчанка.