Усе навіны

«Астан Віла» нанесла «Тотэнхэму» трэцяе паражэнне запар і выцесніла з топ-4 АПЛ

26 лістапада, 21:14

«Астан Віла» перамагла «Тотэнхэм» у матчы 13-га тура АПЛ.

Дзякуючы гэтай перамозе падапечныя Унаі Эмеры падняліся з пятага месца ў турнірнай табліцы на чацвёртае, зрушыўшы менавіта «Тотэнхэм».

Пасля 13 згуляных матчаў у «Астан Вілы» 28 ачкоў. Вышэй ідуць «Арсенал» (30 балаў), «Манчэстэр Сіці» (29) і «Ліверпуль» (28).

У «Тотэнхэма» засталося 26 ачкоў. Каманда Энджа Пастэкоглу прайграла ў трэцім матчы запар.