Усе навіны

Кавалевіч прайграў 25 з 29 матчаў супраць БАТЭ

28 лістапада, 10:43
6

Параза «Нёмана» ў матчы супраць БАТЭ (2:3) у 29-м туры вышэйшай лігі стала 25-й для галоўнага трэнера гродзенцаў Ігара Кавалевіча супраць барысаўскай каманды.

Гэта найбольшы паказчык у матчах супраць БАТЭ сярод усіх трэнераў. За час працы ў «Нафтане» і «Нёмане» Ігар Кавалевіч правёў 29 матчаў супраць БАТЭ, з якіх толькі адзін завяршыўся перамогай і толькі 3 унічыю.