Все новости

Ігар Кавалевіч: «Узялі срэбныя медалі за кошт распранальні, калектыва, за кошт таго, што сабралася каманда добрапрыстойных людзей»

28 лістапада, 11:09

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падвёў вынікі сезона вышэйшай лігі, у якім яго каманда заняла другое месца.

– «Дынама» з тытулам павіншуеце?

– Вядома, яны заслужылі. Так атрымалася, што мы вызначылі лепшага ў сумленнай барацьбе. Мы змагаліся да апошняга. Яны першыя, мы другія. Мы заўсёды паважаем суперніка. Таму віншую і «Дынама», і Вадзіма Скрыпчанку з чэмпіёнствам.

– Як у цэлым ацэніце сезон для «Нёмана»?

– Не хацеў бы даваць нейкую адзнаку. Ёсць каму за нас гэта зрабіць. Мы рабілі сваю працу, ёсць кіраўнікі, якія вызначаць, наколькі якасна атрымалася.

– За кошт чаго атрымалася ўзяць срэбныя медалі, на ваш погляд?

– Сабралася вельмі добрая каманда добрапрыстойных людзей. Усе яны плюс да гэтага кваліфікаваныя футбалісты. І нам удалося за кошт, напэўна, разпранальні, калектыву дасягнуць гэтага выніку. Дзякуючы і дапамозе горада, і майму трэнерскаму штабу, – сказаў Кавалевіч.