Усе навіны

Шкурын патрапіў у сімвалічную зборную тура чэмпіянату Польшчы

28 лістапада, 13:54
1

Беларускі нападаючы «Сталі» Ілля Шкурын патрапіў у зборную 16 тура чэмпіянату Польшчы. Гэта ўжо трэці выпадак за апошнія 4 туры.

25 лістапада ў матчы супраць «Пагоні» (3:2) Шкурын забіў 3 мячы. Па выніках матчу Шкурын атрымаў найвышэйшую адзнаку сярод гульцоў усіх каманд у туры – 9.2. Таксама гэты вынік вайшоў у топ-10 адзнак за ўвесь сезон.

Усяго ў гэтым сезоне польскага чэмпіяната ў Шкурына 8 галоў і 5 рэзультатыўных перадач, а таксама на яго рахунку два галы ў Кубку Польшчы.