Усе навіны

Мюлер на пытанне, ці падоўжыць кантракт з «Баварыяй»: «Уяўлення не маю, паглядзім»

30 лістапада, 14:32

Нападаючы «Баварыі» Томас Мюлер не даў дакладнага адказу інсайдэру Фларыяну Плеттэнбергу, ці працягне кантракт з клубам.

– Дайце просты адказ – так ці не. Ці працягнеце кантракт з «Баварыяй»?

– Вы павінны гэта ўжо даўно ведаць.

– Але пакуль не ведаю.

– Так, гэта немагчыма. Трэба быць крыху больш пільнымі. Уяўлення не маю, паглядзім.

– Ці хочаце вы працягнуць гуляць з Ноерам?

– Добра, што мы працягнулі яго кантракт. У матчы з «Капенгагенам» пераканаліся зноў. Так што ён яшчэ можа сёе-тое зрабіць.

– У 2025 годзе фінал Лігі чэмпіёнаў зноў пройдзе ў Мюнхене. Гэта таксама аргумэнт?

– Абсалютна. Гэта свайго роду прынада, – сказаў Мюлер.

Мюлер правёў усю кар’еру ў «Баварыі», яго дзейны кантракт – да лета 2024 года. У гэтым сезоне Томас забіў 2 галы і зрабіў 5 асістаў у 15 матчах. Статыстыка 34-гадовага немца тут.