Усе навіны

Яблонскаму прапаноўвалі супрацоўнічаць «Ваяводзіна» і «Пансэраікас». Футбаліста не задаволілі сумы кантрактаў

30 лістапада, 22:19
1

Былому паўабаронцу кіпрскага «Арыса» i падпісанту прарэжымнага ліста Яўгену Яблонскаму, прапаноўвалі супрацоўніцтва клубы з Казахстана, Кіпра, Грэцыі, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, але гулец адмовіўся.

Пасля таго, як Яблонскі і «Арыс» скасавалі кантракт, на сувязь з футбалістам выходзілі розныя клубы Еўропы і Азіі. У іх ліку «Ваяводзіна» (5-е месца мінулага чэмпіянату Сербіі) і «Пансэраікас» (чэмпіён Д2 Грэцыі, які падняўся ў эліту). Аднак футбаліста не задаволілі сумы прапановаў і амбіцыі клубаў.

Таксама БАТЭ звязвалася з футбалістам, дзе апорнік выступаў з 2013 па 2021 гады, але футбаліст даў зразумець, што вяртацца ў клуб не збіраецца.

У выніку Яблонскі проста застаўся жыць з сям'ёй у Лімасоле (Кіпр), дзе самастойна падтрымлівае форму, чакаючы новых прапаноў ад клубаў.