Усе навіны

Грошы ад продажу «Чэлсі» прапаноўвалі перадаць Ізраілю, а не Украіне

30 лістапада, 23:04

Пасля нападу тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС на Ізраіль абмяркоўвалася прапанова перанакіраваць 2,34 мільярда фунтаў з продажу «Чэлсі» Ізраілю, а не Украіне, паведамляе The Telegraph.

Аднак Вялікабрытанія адхіліла гэтую прапанову. Міністры лічылі, што гэта была спроба Рамана Абрамовіча, які знаходзіцца пад санкцыямі, пазбегнуць асуджэння ў Расіі. Раней паведамлялася, што ён мусіў перадаць грошы з продажу лонданскага клуба на дапамогу пацярпелым ад расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Блізкія да перамоваў крыніцы выказваюць супрацьлеглыя меркаванні наконт таго, чыя гэта ідэя – выдаткаваць грошы ў Ізраілі: самога Абрамовіча або краіны, грамадзянства якой ён атрымаў у 2018 годзе.

Па адной версіі, гэтыя грошы застаюцца ва ўзважаным стане на замарожаным банкаўскім рахунку ў Лондане на працягу 18 месяцаў з-за патэнцыйнага неўхвалення ў Маскве.

«Абрамовіч не хоча, каб Расія крытыкавала яго за выдаткі ва Украіне», – сказаў неназваны інсайдэр.

Акрамя магчымага выкарыстання грошай на гуманітарныя мэты ў Ізраілі пасля 7 кастрычніка, сцвярджалася, што Абрамовіч таксама прапанаваў варыянт дапамогі ахвярам лютаўскага землятрусу ў Турцыі, з якой ён нядаўна меў сувязі.

Іншыя крыніцы сцвярджаюць, што Ізраіль вёў дыскусіі аб плане, а сам Абрамовіч не ведаў аб іх. «Падчас дзяржаўных візітаў ізраільцяне пыталіся ў Вялікабрытаніі, паколькі Раман з'яўляецца такім вялікім донарам у Ізраілі, ці разгледзяць яны пытанне аб прадастаўленні ліцэнзіі на любыя яго актывы, не толькі на «Чэлсі», каб ахвяраваць на рэканструкцыю ў Ізраілі», – сказаў ананім.

«Наколькі я разумею, урад Вялікабрытаніі сказаў Ізраілю рашуча «Не», – дадала крыніца.