Усе навіны

Белінгему можа спатрэбіцца аперацыя на плячы, мінімальны тэрмін аднаўлення – 2 месяцы

1 снежня, 09:09

Паўабаронца «Рэала» Джуд Белінгем можа легчы на аперацыю.

Па інфармацыі The Athletic, у мадрыдскім клубе абмяркоўваецца варыянт з правядзеннем хірургічнага ўмяшання. Нагадаем, што на пачатку лістапада Белінгем атрымаў вывіх пляча, з-за чаго прапусціў амаль 2 тыдні.

Адзначаецца, што аперацыя не тэрміновая. Яе можна правесці і праз месяц ці нават год. Гэта залежыць ад таго, колькі ангелец гатовы гуляць з болевымі адчуваннямі.

Доктар Сант’яга Араўс, кіраўнік аддзялення, якое займаецца плечавым суставам у мадрыдскай клініцы Clinica Cemtro, адзначыў, што чым малодшай пацыент, тым большая верагоднасць, што пасля вывіху пляча яму спатрэбіцца аперацыя. У 16 гадоў неабходнасць хірургічнага ўмяшання існуе ў 80 працэнтаў.

20-гадовы Белінгем у гэтым сезоне забіў 15 галоў і аддаў 4 асістам у 16 матчах. Статыстыка тут.