Усе навіны

Сігневіч блізкі да пераходу ў «Атырау»

1 снежня, 18:08

Паводле інфармацыі Tribuna.com беларускі нападаючы Мікалай Сігневіч блізкі да пераходу ў казахстанскі «Атырау».

Улетку ў беларуса скончыўся кантракт з кіпрскім «Апалонам Смірніс». У верасні Сігневіч падпісаў кантракт з DMedia.

Нагадаем, што Мікалай Сігневіч уваходзіць у «чорны спіс» так званага Мінспорту. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты. Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні са спісу, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.