Усе навіны

«Тарпеда-БелАЗ» стала бронзавым прызёрам ЧБ-2023

2 снежня, 15:56
2

«Тарпеда-БелАЗ» заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі-2023.

У 30-м туры вышэйшай лігі каманда прайграла мінскаму «Дынама» (0:1), але з 49 ачкамі завяршыла сезон на трэцім месцы.

Прайграўшы «Мінску» (1:2), «Іслач» з 47 ачкамі засталася на чацвёртым радку. БАТЭ пасля разгрому ад «Шахцёра» (0:3) таксама застаўся з 47 баламі, аднак аказаўся на пятым месцы з-за вынікаў асабістых сустрэч з «Іслаччу» (1:1, 1:2).